Да канца года тарыфы на паслугі ЖКГ будуць яшчэ павышацца, паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 ліпеня ў Мінску намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.

Пры гэтым назваць канкрэтныя тэрміны ён не змог, "таму што рашэнне наконт нейкага месяца ці даты пакуль не прынята".

Паводле слоў чыноўніка, урадам на гэты год вызначана тарыфная палітыка, згодна з якой павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у разліку на стандартную двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі павінна скласці не больш як 5 долараў. "Тыя павышэнні, якія адбыліся ў красавіку і чэрвені, далі пакуль рост прыкладна на 2,5 долара, з якіх 1,3 долара — па сістэме ЖКГ (вада, каналізацыя) і 1,2 долара — па сістэме Міністэрства энергетыкі (цеплазабеспячэнне). У тым жа дыяпазоне трэба чакаць павышэння і да канца гэтага года", — адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, з улікам павышэння тарыфаў з 1 чэрвеня працэнт пакрыцця расходаў на паслугі ЖКГ складае 14,7% без уліку расходаў на электраэнергію і газ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?