Такі наказ на дарогу ад імя беларускага народа алімпійцам даў кіраўнік Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі провадаў беларускіх спартсменаў на XXX летнія Алімпійскія гульні ў Лондане.

«Хачу, каб вы разумелі, што ў спорце ўсё бывае, але толькі не на Алімпійскіх гульнях.
Да Алімпійскіх гульняў чалавек рыхтуецца і рыхтуе ўсе рэзервы, якія ў яго ёсць. Таму можа быць толькі перамога, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Галоўнае не ўдзел, а перамога. Вось вам мой наказ ад імя беларускага народа».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў алімпійцам, каб яны выступілі дастойна, зрабіўшы тое, што яны ўмеюць, пакінуўшы ў баку хваляванне.
«Вы павінны навучыцца берагчы сябе ад залішняга націску», — даў наказ Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што высока цэніць кожнае паспяховае выступленне спартсменаў і работу трэнераў. «Дзяржава для вас зробіць усё. Заваюйце гэтыя ўзнагароды і перад вамі ў нашай краіне будуць раскрыты ўсе дзверы, у тым ліку і да прэзідэнта», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?