У мінулы чацвер на вуліцы Каменнагорскай гучала музыка, пераразалі чырвоную стужку: 70 сем'яў атрымалі доўгачаканыя ключы ад сваіх кватэр. З нагоды падзеі адміністрацыя Фрунзенскага раёна нават зладзіла ў двары 9-павярховага дома №64 свята навасёла. У ЖБСК-757 пабудаваліся грамадзяне, што мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якія сталі на чаргу да 1986 года. Кааператыў быў створаны ў канцы 2010 года, а кошт метра склаў 3 610 000 рублёў. Напэўна, многія навасёлы ўжо паспяшаліся перавезці рэчы, іншыя ж адразу па ўручэнні ключоў зрабілі іначай – выставілі сваё жытло на продаж.

Завітаўшы сёння на спецыялізаваныя сайты, мы знайшлі некалькі прапановаў з вуліцы Каменнагорскай.

Так, у тым самым доме №64 «трохпакаёўка» на шостым паверсе плошчай 76 кв. м прадаецца за 79 500 долараў (1046 у. е. за квадратны метр).
Не бракуе падобных прапаноў і ў суседніх дамах, якія таксама будавалі грамадзяне, што нібыта мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Напрыклад, 1-пакаёвая кватэра плошчай 49 кв. м у доме №72 на Каменнагорскай прапануецца за 54 000 долараў. У суседнім доме, №74, за «аднушку» плошчай 43 метры просяць 53,3 тыс. даляраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?