Сяргей Гайдукевіч у інтэрв’ю сайту bsblog.info заявіў, што ягоная партыя на парламенцкіх выбарах 23 верасня гатовая выставіць кандыдатаў па ўсіх акругах. Сам лідар ЛДПБ не мае намеру балатавацца.
«Выбараў у краіне няма. Іх проста тупа няма. І сур’ёзным палітычным партыям, якія налічваюць дзясяткі тысяч чалавек, патрэбна прымаць сур’ёзныя рашэнні, а не расказваць людзям казкі», — казаў Гайдукевіч.Быў раскрытыкаваны Аляксандр Мілінкевіч, Рух «За Свабоду» якога не вылучае сваіх кандыдатаў. Гайдукевіч лічыць, што ў Руху проста няма людзей.
Лідар
Гайдукевіч выпусціў шмат крытычных стрэлаў у адрас апазіцыі. «У апазіцыі як не было адзінага лідара, так і няма. Кожны лічыць сябе джокерам». Атаясамліваць сябе з дэмакратычнай апазіцыяй Гайдукевіч не хоча, хоць таксама называе сваю партыю апазіцыйнай да ўлады.На пытанне, ці трапіць апазіцыю ў палату прадстаўнікоў, быў на наступны адказ: «Трызненне нейкае. Усе акругі ўжо распісаныя».
«Сурыкаў — разумнейшы чалавек, ён проста агучыў тое пра што казалі ў Маскве. Напрыклад, што будзе адзіная валюта — 100%. Беларусь і Казахстан не хочуць расійскі рубель, але ўсё да гэтага ідзе», — зазначыў Гайдукевіч.
«Лукашэнка будзе заставацца пры ўладзе колькі захоча, — лічыць старшыня ЛДПБ. Пры гэтым дадае, што ў 2015 Лукашэнка удзельнічаць у выбарах ужо не будзе. — Аляксандр Рыгоравіч можа пагадзіцца на пасаду генсака Еўразійскага саюза».«Я збіраюся выйграць наступныя выбары», — самаўпэўнена кажа Гайдукевіч.
Сяргей Гайдукевіч быў





