На поўначы Тайланда ў правінцыі Чыянгмай на будыйскі храм напаў рой пчол, у выніку чаго ў бальніцах апынуліся 76 манахаў, 19 з іх у цяжкім стане. Шасцёра манахаў знаходзяцца ў коме з нізкім артэрыяльным ціскам.
Пчолы напалі на манахаў у той час, калі яны прыбіралі тэрыторыю храма.
Як заявіў настаяцель храма Пхра Ратч Джэціяджарн, пчолы жылі ў вуллях, якія захоўваюцца ў храме, і раней такіх паводзінаў за імі не заўважалася. Дагэтуль застаецца незразумелым, чаму пчолы напалі на манахаў.





