«Бацька зафоткаў вось такога дагістарычнага прусака, якога знайшлі днямі на 3-м рудніку», — напісаў у сваім фэйсбуку Павел Батуеў.

Даўжыня прусака — больш за 30 см, знаходку аддалі ў гістарычны музей.

Выказваюцца здагадкі, што гэта — ракаскарпіён stylonurus, які наводзіў жах на фауну дэвонскай геалагічнай эпохі і вымер каля 251 млн. гадоў таму. Гэты экзэмпляр — яшчэ невялікі: драпежнікі-ракаскарпіёны дасягалі двухметровай даўжыні. Мо недзе ў глыбіне салігорскай пароды затаіўся і яго старэйшы таварыш…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна