Шаноўныя Сябры – Беларусы!
Запрашаем разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ і правесьці незабыўны адпачынак у кампаніі сяброў на ўлоньні прыроды. Чароўны купальскі вечар пачнецца з прызначэньня Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча.
Уначы нячысцікі выкрадуць Купалінку. Каб даведацца пра іншыя падзеі і абрады купальскай ночы, далучайцеся да нас. Пачастуйцеся мядовым крупнікам, у склад якога па традыцыі ўваходзяць 27 лекавых траваў. Скокніце праз вогнішча з тым, хто вам не абыякавы, не разьняўшы рук. Можа, каму з вас пашанцуе знайсьці сваю папараць-кветку ў гэтую чароўную ноч.
Свята пачынаецца ў суботу 23 чэрвеня надвячоркам і доўжыцца на працягу ўсёй самай кароткай ночы года. Дазвол ў парку з 11 раніцы ў суботу да 11 раніцы ў нядзелю.Дзе: Парк Ward Pound Ridge Reservation у Cross River, NY 10518. Шукайце паляну з хаткамі 1,2,3 і 4.
Транспарт: Цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah, прыкладна за гадзіну.
Кошт: $25 дарослым, $10 дзецям.
Кантакты: Пятро і Лена Рыжы (914) 522 – 0742 ці [email protected]
Што прывезьці з сабою:
- беларускія строі, вышыванкі ці адзенне з сімволікай; дзяўчатам – доўгія спадніцы, хлопцам – доўгія светлыя штаны, не шторты (толькі на час святкавання);
- ежу і ваду, спальныя мяшкі, намёты, раскладныя крэслы, ліхтарыкі;
- $8 з аўта ў незалежнасці ад колькасці пасажыраў за ўезд у парк, бясплатна пасля 5-й гадзіны вечара.





