Дзе: вул. Варанянскага, 50 корп. 4
тэл.:
Калі за вокнамі лье як з цэбра, а бавіць дома доўгачаканыя выходныя няма ніякага жадання — не хвалюйцеся і адкрывайце «Нашу Ніву»: мы з лёгкасцю падкажам вам новае месца для адпачынку. Напрыклад, кавярню Bakery du Soleil, дзе ўдала спалучаюцца добры густ, смачная ежа ды адэкватныя кошты.
Месціцца гэтая кавярня па вуліцы Варанянскага, якую наўрад ці можна назваць турыстычнай або транспартнай артэрыяй Мінска. Але дабрацца сюды даволі лёгка: ад чыгуначнага вакзала вас давязе аўтобус № 4; ад Гарадскога Валу — № 65. Таксама сюды можна даехаць на зялёных прадстаўніках «Мінсктранса» пад нумарамі 24, 10, 93. Арыентавацца трэба на прыпынкі «вул. Жукоўскага», «Універсам Чкалаўскі», «Паліклініка» або «вул. Варанянскага».
Што ўнутры
Зразумела, што назва Bakery du Soleil (фр. «Сонечная пякарня») абавязвае да «французскасці» ў інтэр’еры, якая выяўляецца тут у светлых тонах, рознакаляровых «вулічных» шторках, прыгожых надпісах на дошках і г.д. Не засмучаюцца і прыхільнікі імітацыі цагляных сцен і старых
Што па цэнах
На маю думку, Bakery du Soleil сёння з’яўляецца адным з найбольш дэмакратычных па цэнах месцаў такога кшталту ў горадзе. Пры гэтым усе кандытарскія вырабы смачныя і якасныя. Напрыклад:
кавалачак «Чызкейка» каштуе 12 500 р. (усё за 100 г);
шакаладнага дэсерту — 11 600 р.;
тарталетка з белым шакаладам ды малінай — 7 500 р.
Каву ці гарбату можна заказаць менш чым за 10 000 р.
Акрамя салодкіх дэсертаў у абедзенны час вы можаце заказаць сабе паўнавартасны абед з трох страваў. Усе стравы вам могуць даставіць дадому.
Bakery du Soleil — прыгожае і прыемнае месца са смачнай ежай і разумнымі цэнамі. Значна лепшае ў параўнанні з аналагічным па ідэі Buvette на вул. Ракаўскай. Адзіны мінус — месцазнаходжанне: кавярня на Варанянскага — не тое месца, куды абавязкова дойдзеш падчас шпацыру па цэнтры горада. Калі Вы не жывяце ў Кастрычніцкім раёне, ехаць туды трэба мэтанакіравана.





