Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка не рэкамендуе расейцам наведваць
«Навошта есці гэтую заражаную гліставымі інвазіямі рыбу?Моды ў харчаванні быць не можа. Сам факт паглынання такой рыбы неабыякавы ў горшы бок для вашага арганізма», — цытуе Анішчанку агенцтва «Інтэрфакс».
Анішчанка дадаў, што ў Расіі існуюць традыцыі харчавання, і няварта праз добрую рэкламу выбіраць экзатычныя формы сырой ежы.
«Чаго вам карціць? Прыйдзіце ў рэстаран, хай вам павараць рыбу. Ешце тое, да чаго прывыкла ваша генетычная памяць.
Я бачыў, як глытаюць гэтую рыбу — Хічкок тут хлопчык. Людзі глытаюць лусту незразумела чаго, якое ўжо пачынае раскладацца, і радуюцца», —сказаў Анішчанка.
* * *
А вы любіце сушы ці прытрымліваецеся меркавання Генадзя Анішчанкі?





