Правайдэр звышхуткаснага інтэрнэту 4G YOTA 11 чэрвеня спыняе прадастаўленне паслуг у Мінску і Гродне. Такая інфармацыя з’явілася на сайце кампаніі. «

Усім карыстальнікам YOTA ў Беларусі мы хочам вярнуць грошы, выдаткаваныя на набыццё мадэма YOTA і аплату аднаго месяца інтэрнэту.
Сума будзе разлічана на аснове умоў падключэння, якія выбраў карыстальнік», — паведамляецца ў заяве.

Кіраўніцтва YOTA вырашыла сканцэнтравацца на працы ў Расіі.

Жыхары Мінска і Гродна маглі карыстацца хуткасным 4G-інтэрнэтам са снежня 2011 года.
1 красавіка сетка эксплуатавалася ў камерцыйным рэжыме. Напрыклад, доступ да інтэрнэту на хуткасці да 1 Мбіт/с каштавала 90 тысяч рублёў у месяц. Самы хуткі інтэрнэт (да 40 Мбіт/с) каштаваў 350 тысяч рублёў у месяц.

Апроч таго, дадатковыя грошы трэба было аддаць за мадэм. Ён каштаваў 990 тысяч рублёў.

***

Yota — гандлёвая марка кампаній, што ўваходзяць у WIMAX Holding Ltd. (у Расіі — ТАА «Скартэл»), пад якой аказваюцца паслугі мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт у Расіі, Беларусі і Нікарагуа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?