Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь забараніла правядзенне канцэрту брытанскага гурту Death in June, які меў адбыцца 22 чэрвеня ў мінскім клубе Re:Public.

Адпаведны дакумент быў накіраваны 5 чэрвеня ва Упраўленне культуры Мінгарвыканкама, адкуль пра забарону паведамілі ў клуб і арганізатарам мерапрыемства.

Death in June адносяцца да «гатычнай хвалі», якая апанавала музычны свет у 1980-я. Менавіта з гэтага гурту пачынаецца гісторыя стылю «дарк-фолк».

Змрочная, але пры гэтым высокапрафесійная музыка Death in June зрабіла іх культавымі асобамі тагачаснага андэграўнду, а пазней прынесла сусветную вядомасць.

На канцэртах гурту насамрэч прысутнічаюць атрыбуты нацызму — сэмплы з гімна Horst Wessel, ды і тэматыка пэўных песняў звязаная з падзеямі 30-х гадоў у Германіі, але

самі музыкі лічаць сваю музыку якраз-такі антыфашысцкай.
Генеральная пракуратура Беларусі лічыць музыкаў «брытанскімі нэафашыстамі з сусветнай вядомасцю» і «адкрытымі прапагандыстамі ідэй Трэцяга рэйха»
— паведамляюць арганізатары канцэрта. Заўважым, што
ў розны час канцэрты гурту адмяняліся з-за падобных нагодаў — у 1998 годзе ў Швейцарыі і ў 2003 годзе ў Чыкага.
У цяперашні тур гурту ўваходзіць 18 краінаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?