Аматары выпіўкі ў недазволеным месцы.

Аматары выпіўкі ў недазволеным месцы.

Нядаўна сталічная міліцыя распачала інтэрнэт-акцыю «Перахоп-шклянка».

Неабыякавых мінчукоў просяць выкладаць фота тых, хто распівае моцныя напоі, на мэйл [email protected] або ў сацыяльную сетку Твітар.

Мяркуецца, што з дапамогай гэтай акцыі зменшыцца колькасць аматараў выпіўкі ў недазволеных месцах – дварах і дзіцячых пляцоўках.

У першы дзень праекту пільныя «перахопнікі» паведамілі пра 12 такіх месцаў. Падчас праверкі інфармацыі з інтэрнэта былі затрыманыя 18 правапарушальнікаў.
Кожны з іх заплаціць да 800 тысяч рублёў штрафу (8 БВ) за распіццё алкагольных напояў (артыкул 17.3 КоАП).
Калі ж дваравыя п'яніцы цягам года яшчэ раз «спаляцца», то штраф складзе ўжо 1,5 мільёна альбо давядзецца сесці на «суткі».

Летась толькі ў Мінску па артыкуле 17.3 было складзена больш за 30 тысяч адміністратыўных пратаколаў. Сума штрафаў склала амаль 1,5 млрд рублёў (ці 180 тысяч долараў). За 5 месяцаў 2012 года гэтым артыкуле складзена 13 тысяч пратаколаў, сума штрафаў – каля 800 млн рублёў (ці 95 тысяч долараў), паведамляецца на сайце ГУУС г.Мінска.

Даведка НН:

«Перахоп-шклянка» - гэта падакцыя інтэрнэт-праекта «Перахоп», створанага мінскай міліцыяй для барацьбы са злачыннасцю з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Аўтар ідэі – прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«Фотапаляванне» таксама абвяшчалася на курцоў (перахоп-недакурак) і кіроўцаў, якія размаўляюць па мабільніку (перахоп-балбатун).

Дасылаць фота правапарушальнікаў можна на адрас [email protected] ці ў Твітар з хэштэгамі #перехват #стакан.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?