Наведваючы Кітайскую Народную Рэспубліку, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей выказаў спадзяванне на ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій.

Пра гэта Макей заявіў на прэс-канферэнцыі 5 чэрвеня ў пасольстве Беларусі ў Пекіне. У прыватнасці, ён паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка ў раёне Смалявічаў, супраць якога ўжо не адзін месяц пратэстуюць мясцовыя дачнікі, а таксама актывісты кампаніі «Гавары праўду».

Уладзімір Макей заявіў у Пекіне, што ўзаемавыгаднасць праекту індустрыяльнага парку відавочная як для Беларусі, так і для Кітая. Па яго словах, рэалізацыя ініцыятывы дазволіць Беларусі прыцягнуць «перадавыя кітайскія тэхналогіі, інавацыі і высокатэхналагічнае абсталяванне». Сёння беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Макея наведае Шанхай і Сучжоў, дзе ўжо функцыянуе аналагічны кітайска-сінгапурскі індустрыяльны парк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?