Пасля Мінска 1 чэрвеня расійскі прэзідэнт скіраваўся ў Берлін. У цэнтры сталіцы Нямеччыны яго чакаў жорсткі пікет.
У Беларусі такі б пікет быў бы разагнаны за лічаныя секунды. Нагадаем, што перад візітам Пуціна ў Мінск быў прэвентыўна затрыманы, або не выпушчаны на волю шэраг грамадскіх актывістаў.





