Прэзідэнт Малаві (дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Афрыцы) Джойс Банда вырашыла прадаць свой прэзідэнцкі самалёт і 60 аўтамабіляў класа люкс, каб дапамагчы малавійскім беднякам.
Самалёт за $13 млн быў набыты яе папярэднікам Бінга ва Мутарыка, які памёр у красавіка 2012 года ад сардэчнага прыступу.
Паводле ўласнага прызнання Банды, ёй падабаецца лётаць камерцыйнымі рэйсамі, у дадатак яна прывыкла да вандраванняў аўтаспынам.
Брытанскі ўрад, які з'яўляецца найбуйнейшым донарам краіны, вітаў рашэнне Джойс Банды і называе яго «надзвычай абнадзейваючым».
Бі-Бі-Сі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ