Сёння, 2 чэрвеня, у сталіцы без вялікіх урачыстасцяў быў адкрыты праход па пешаходным мосце, які злучае другі ўзровень Гандлёвага дома «На Нямізе» з новым комплексам
Збудаванне дазваляе без праблем трапіць у стары квартал вуліц Рэвалюцыйнай, Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай проста з крамы. Раней гэтыя вуліцы зваліся Койданаўская, Праабражэнская і Багадзельная.





