Суд у Каіры прызнаў былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака вінаватым у гібелі антыўрадавых дэманстрантаў у студзені і лютым 2011 года і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.
Хосні Мубарак — першы арабскі палітычны лідэр, прыцягнуты да суду уласным народам.
Раней паведамлялася, што
абвінавачванне патрабуе дляэкс-прэзідэнта вышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання праз павешанне.
У пачатку 2011 года ў Егіпце пачаліся хваляванні, якія перараслі ў рэвалюцыю, у выніку чаго прэзідэнт краіны Хосні Мубарак быў вымушаны адысці ад улады.
У ходзе падаўлення антыўрадавых дэманстрацый, якія паклалі канец рэжыму, былі забітыя больш за 800 чалавек.





