Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рыхтуе новае выданне Чырвонай кнігі.Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Жаркіна 1 чэрвеня на
Паводле яе слоў, вучоныя рыхтуюць прапановы для абнаўлення спісаў раслін і жывёл, якія павінны ўвайсці ў выданне.
У ліку відаў, якія могуць быць выключаны з Чырвонай кнігі, Жаркіна адзначыла белую чаплю, якая «наносіць вялікі ўрон рыбнай гаспадарцы».
У сваю чаргу міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Цалко заявіў, што ў выпадку далейшага зніжэння колькасці ў Чырвоную кнігу могуць быць уключаны зайцы і цецерукі.
Паводле слоў міністра, сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі ўключаны 188 відаў дзікіх жывёл і 293 віды дзікарослых раслін.У Беларусі налічваецца 1 тыс. 302 асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, якія займаюць 7,7% плошчы краіны.





