У пачатку гастрольнага сусветнага турнэ MDNA, якое Мадонна пачала канцэртам у Ізраілі 31 мая, яна пажадала Блізкаму Усходу міру. У ходзе двухгадзіннага выступу на стадыёне ў Рамат-Ганепоп-дзіва выконвала песні са свайго апошняга альбома, а таксама некаторыя старыя хіты. Прыкладна ў сярэдзіне шыкоўнага шоу яна заявіла прысутным 30 тысячам гледачам,

што «калі на Блізкім Усходзе будзе мір, то мір можа запанаваць ва ўсім свеце»,
паведамляе Бі-Бі-Сі.

Турнэ Мадонны будзе доўжыцца да снежня, яна плануе выступіць у 68 гарадах свету, у тым ліку ў 28 еўрапейскіх. Вось толькі Мінск Мадонна абміне.

1 жніўня яна выступіць у Варшаве, 4 жніўня ў Кіеве, 7 жніўня ў Маскве, 9-га ў Пецярбургу.

«Я вырашыла пачаць сваё сусветнае турнэ ў Ізраілі з адной важнай мэтай, — заявіла спявачка. — Вы ведаеце, усе канфлікты, якія адбываліся на Блізкім Усходзе на працягу тысячагоддзяў — усе яны павінны спыніцца». «Калі ўсе мы зможам падняцца над сабой, сваімі тытуламі, адрозненнямі краін і рэлігій, калі мы будзем ставіцца да навакольных нас людзей з павагай, то мы выйдзем на дарогу, якая вядзе да міру», — дадала яна.

3 і 4 чэрвеня Мадонна дасць канцэрты ў Абу-Дабі (ААЭ). У канцы жніўня пачнецца турнэ па Паўночнай Амерыцы, а з 24 лістапада — па Паўднёвай.

Дарэчы Lady Gaga таксама выступіць у суседніх краінах, але не прыедзе ў Мінск. Канцэрты пройдуць 21 жніўня ў Вільні, 23-га ў Рызе, 25-га — у Таліне.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?