1 чэрвеня ў мінскім дзіцячым парку імя Горкага прайшоў масавы флэшмоб «Мамачка, пакармі мяне грудзьмі!».

Роўна ў 15.00 некалькі дзясяткаў маладых маці адначасова прыклалі сваіх немаўлят да грудзей. Мэта акцыі, арганізаванай кампаніяй «Беллакт», — падтрымаць жанчын, якія кормяць грудзьмі, дапамагчы пабароць ім сарамлівасць і ўсе сумненні наконт груднога выкормлівання.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі летась на грудным выкормліванні да трохмесячнага ўзросту знаходзіліся 82,3% дзяцей, якія дасягнулі ўзросту аднаго года, да шасцімесячнага — 60,5%. Да аднаго года на грудным выкормліванні знаходзіліся 33,2% дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?