Улады Украіны паведамілі аб раскрыцці справы аб серыі выбухаў, учыненых у красавіку ў Днепрапятроўску.

«Сёння мы можам сказаць, што злачынства раскрыта, у нас ёсць уся інфармацыя па злачынстве», — заявіў генпракурор краіны Віктар Пшонка на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.

Пшонка пацвердзіў, што справа класіфікуецца па артыкуле «тэрарызм». Ён заявіў, што па справе аб выбухах затрыманыя чатыры чалавекі.

«Ёсць усе доказы, што ўсе чатыры чалавекі — непасрэдныя ўдзельнікі гэтага цяжкага злачынства», — сказаў ён.

Кіраўнік СБУ Ігар Калінін заявіў, што арганізатары выбухаў вымагалі грошы — 4,5 млн даляраў. «Гэта — было адзінае патрабаванне», — падкрэсліў ён, дадаўшы, што «зламыснікі патрабавалі грошы, заяўляючы, што «інакш выбухі будуць працягвацца».

«Пэўную суму, нязначную, мы ім далі магчымасць зняць», — удакладніў ён.

Чатыры выбухі прагрымелі ў Днепрапятроўску днём 27 красавіка: пацярпеў 31 чалавек, 26 з іх былі шпіталізаваны. Па дадзеных уладаў, усе выбуховыя прылады былі закладзены ў бетонныя скрыні, пры гэтым магутнасць выбухаў была эквівалентная 160–300 грамаў трацілу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?