Мужчына апынуўся на рэйках станцыі метро «Кунцаўшчына» у Мінску, паведамляе БЕЛТА.

На месца здарэння прыбылі брыгады хуткай дапамогі і МНС. Як паведамілі ў МНС, мужчына, які ўпаў на рэйкі, загінуў. Рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі сталічнага метро ўзноўлены.

Нагадаем, што 19 мая на станцыі метро «Няміга» загінуў мінчук 1975 г.н. Ён не меў сталай працы. Асноўнай версіяй здарэння ў МНС лічаць суіцыд.

***

Вы ўпалі на рэйкі — што рабіць

Калі цягнік набліжаецца, вам неабходна легчы ў жолаб паміж рэйкамі, пажадана галавой да цягніка і на жывот, прыціснуцца да зямлі і нахіліць галаву.

Калі цягніка няма, паклічце на дапамогу, папрасіце паведаміць пра здарэнне супрацоўнікам станцыі. І ідзіце па ходу руху цягніка ў пачатак платформы. Там ёсць паласатая перамычка паміж рэйкамі. Гэта адносна бяспечнае месца. Падавайце сігналы машыністу цягніка ліхтарыкам, экранам тэлефона або флікерам.

Ні ў якім разе не спрабуйце выкараскацца самастойна — наступіўшы на кантактную рэйку, што знаходзіцца з боку платформы, вы можаце загінуць ад удару электрычным токам.

Вы ўбачылі, што нехта ўпаў на рэйкі — клічце на дапамогу супрацоўнікаў станцыі, патлумачце пацярпеламу, што яму рабіць (легчы ў жолаб ці ісці ў пачатак платформы ў залежнасці ад сітуацыі). Не спрабуйце самастойна выцягнуць чалавека на платформу з боку кантактнай рэйкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?