3 чэрвеня ў КЗ «Мінск» адбудзецца мерапрыемства, якое загаддзя можна назваць фолк-канцэртам года — супольны выступ этна-трыа «Тройца» і Kapela ze Wsi Warszawa.

Наконт «Тройцы», здаецца, і тлумачыць не трэба — ажыятаж вакол альбома «Зімачка» быў настолькі вялікім, што Іван Кірчук і сябры змаглі знайсці прыхільнікаў нават сярод тых, хто ніколі не чуў фолк. І папулярнасць гэтая заслужаная, хаця папярэдняя дыскаграфія «Тройцы» мала чым саступае апошняй кружэлцы.

Тройца — Тры янгалы

Канцэрт этна-трыа ў Мінску — з’ява нячастая, бо правесці яго вельмі складана праз вялікую колькасць інструментаў і найтанчэйшай працы тэхнічнага персанала.

А вось «Kapela ze Wsi Warszawa» прыедзе ў Мінск упершыню — а гэта сусветна вядомы дзеячы этна-сцэны, якія спалучылі архаічную музыку з усімі вядомымі стылямі, і пашырылі палітру world music да неверагодных маштабаў. Варта толькі сказаць, што «капэла» выступала з такімі музыкамі як Джэк Уолі і Пітэр Гэбрыэл.

Źurawie — Kapela ze Wsi Warszawa

Пачатак, а 19-й. Кошт квіткоў ад 80 000 да 200 000 рублёў.

Дадатковая інфармацыя:

8 017 328 66 38 (каса к/з Мінск)

8 044 794 21 75

8 033 341 22 10

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?