ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі будзе праходзіць у Маладзечне тры дні — ад пятніцы, 8 чэрвеня, да нядзелі, 10 чэрвеня.

Праграма ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

7 чэрвеня, чацвер

15.00 — Прэс-канферэнцыя для рэспубліканскіх і мясцовых СМІ. Канцэртная зала Палаца культуры Маладзечна.

19.00 — Канцэрт заслужанага аматарскага калектыву сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага

8 чэрвеня, пятніца. Канцэртная зала Палаца культуры Маладзечна

11.30 — 3-і тур конкурсу маладых выканаўцаў (першая частка)

16.00 — 3-і тур конкурсу маладых выканаўцаў (другая частка)

18.00 — падвядзенне вынікаў

Мінскі абласны драмтэатр

19.00 — Літаратурна-музычная вечарына «Паэзіі чароўная краса» з удзелам вядучых акцёраў дзяржаўных тэатраў краіны

Амфітэатр

21.00 — Рок-опера «Курган» паводле паэмы Я.Купалы, муз.І.Лучанка (аўтар праекта А.Скарынкін).

Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч.

***

9 чэрвеня, субота.

Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в. Вязынка

12.00 — паэтычныя чытанні ля помніка Я.Купалу з удзелам беларускіх паэтаў, ускладанне кветак

Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в. Яхімоўшчына

13.30 — наведванне філіяла музея Я.Купалы

Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна

14.00 — Канцэрт юных выканаўцаў «Край мой родны!»

Музычны падворак Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага

16.00 — «Паэтычныя сустрэчы» з удзелам беларускіх паэтаў

Раённая цэнтральная бібліятэка імя М.Багдановіча

18.00 — Прэзентацыя новых выданняў да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, членаў грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Амфітэатр

21.00 — Адкрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2012».

Урачыстае ганараванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

«Дзве яркія зоркі». Гала-канцэрт заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг

10 чэрвеня, нядзеля

Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага

12.00 — «Хіт-класіка беларускай музыкі». Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Ансамблі: флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных інструментах, вакальны ансамбль. Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава

Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка»

15.00 — У.Вольскі «Цудоўная дудка», рэжысёр Мікалай Андрэеў. Спектакль для сямейнага прагляду

Канцэртная зала Палаца культуры г. Маладзечна

17.00 — Канцэрт песні і джазавай музыкі

Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг

Амфітэатр

21.00 — Закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Гала-канцэрт «Залатая калекцыя беларускай песні» Маладзёжнага тэатра эстрады

23.00 — Феерверк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?