Уладзімір Барадач і Ануфры Рамановіч распаўсюдзілі Мемарандум «Рады нацыянальнага адраджэння», дзе акрэслілі асноўныя прынцыпы і планы сваёй дзейнасці.

Аўтары адзначаюць, што ў красавіку-маі ў Расіі, Літве, Польшчы і Украіне былі праведзеныя арганізацыйныя сходы афіцэраў запасу. Таксама удзел прымалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, некаторых палітычных партый, рухаў, грамадскіх недзяржаўных арганізацый. У выніку кансультацый быў створаны аргкамітэт па «Рады нацыянальнага адраджэння Беларусі».

Прыход да ўлады Лукашэнкі Барадач называе «дзяржаўным пераваротам». «У краіне няма законных, легітымных галін улады, пануе цэнзура і беззаконне. Народ запалоханы, заняволены працоўнымі кантрактамі, беззаконнем, усяўладдзем спецслужбаў і чыноўнікаў усіх масцяў», — пішацца ў мемарандуме.
Дасталася і апанентам рэжыма, якія, на думку Барадача, ператварылася ў псеўдаапазіцыю. Аўтары «Мемарандума» кажуць, што настаў час «арганізаваць і ўзначаліць новы легальны апазіцыйны рух унутры Беларусі».
Барадач паўтарае рыторыку расійскай апазіцыі, што ён «за Беларусь без злодзеяў, жулікаў і бандытаў усіх масцей». «Наша мэта — змена нелегітымнай ўлады (эвалюцыйным ці рэвалюцыйным шляхам)»
Палітычнымі мэтамі Рада называе: «Перагляд нелегітымных, незаконных пагадненняў, дагавораў, якія ўшчамляюць або абмяжоўваюць беларускі дзяржаўны суверэнітэт». Таксама перагляд рашэнняў ранейшай улады, ці былі яны законнымі.

У эканоміцы Барадач называе прыярытэтам пераход на адміністрацыйна-рынкавую форму кіравання. Ёсць абяцанні лібералізацыі вытворчасці і прадпрымальніцтва, замежнага гандлю і валютнага рынку. «Аднаўленне незалежнасці банкаўскага сектара ад дыктату дзяржавы».

«Прыватызацыі стратных прадпрыемстваў, малапрыбытковыя вытворчасцей без шкоды для значнага сацыяльнага сектара. Прыватызацыя не дзеля распродажы або ў інтарэсах чынавенства, а ў імя інтарэсаў народа». Барадач абяцае перагледзіць на прадмет легітымнасці прыватызацыю, што рабілася пры Лукашэнку.
«Мы прапануем „народны капіталізм“ у інтарэсах ўсяго беларускага народа».

Ёсць абяцанне «рэфармавання саўгасна-калгаснай сістэмы ў інтарэсах беларускіх сялян, а не новых феадалаў. Пры правядзенні прыватызацыі ў сельскагаспадарчай вытворчасці сельскія працаўнікі (у тым ліку сельскіх пенсіянераў) атрымаюць сваю долю ранейшай дзяржаўнай уласнасці ў выглядзе зямельных надзелаў і іншых актываў», — адзначаецца ў мемарандуме.

У сацыяльнай сферы -- папулісцкае абяцанне «абароны інтарэсаў старых, інвалідаў, дзяцей, пенсіянераў». Таксама вяртанне льгот чарнобыльцам, вэтэранам афганскай вайны. «Да іх будуць прыроўненыя тыя, актывісты, якія будуць змагацца з намі за Беларусь».

«Стварэнне ўмоваў для паўнавартаснага фарміравання грамадзянскай супольнасці і адраджэння беларускага этнасу на аснове беларускай мовы, беларускай культуры, не ўшчамляючы правы рускамоўнага насельніцтва», — адзначаюць аўтары.

У замежнай палітыцы гаворка вядзецца пра «добрасуседскія адносіны з усімі дзяржавамі і суседзямі». Барадач кажа, што неабходны рэферэндум адносна ўваходжання Беларусі ў Еўрапейскі ці Еўразійскі саюз, а таксама НАТО.
У бліжэйшых планах Рады -- стварэнне Пераходнага часовага ўрада, а таксама стварэнне рэгіянальны структур Рады нацыянальнага адраджэння, для правядзення працы з насельніцтвам,

«разгортванне легальнай і нелегальнай барацьбы ў Беларусі і за мяжой супраць дзеючага рэжыму», — гаворыцца ў заяве.

«Мы звяртаемся па дапамогу і падтрымку да Расіі, Захаду, ЗША, да ўсіх людзей добрай волі, хто падзяляе нашы пачуцці і думкі. Перш за ўсё, мы звяртаемся да палітычнага кіраўніцтва Расеі: вызначцеся, нарэшце, з кім вы, з дыктатарам Лукашэнкам або з грамадзянамі Беларусі», — заяўляе Барадач.
Напрыканцы звароту Барадач і Рамановіч пакінулі свае кантактныя тэлефоны, мэйлы і скайп.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?