Нагадаем, што ўчора 31 мая, пад Светлагорскам былі затрыманыя актывісты кампанііі «Гавары праўду» і некалькі журналістаў, якія прыехалі ў вёску Якімава Слабада, каб назіраць за сходам жыхароў. Ініцыятыўная група хоча арганізаваць мясцовы рэферэндум, каб даведацца стаўленне жыхароў да верагоднага будаўніцтва ў іх мясцовасці завода бялёнай цэлюлозы.

Былі затрыманыя каля дзясятка чалавек, якія былі перевезеныя ў Светлагорскі РАУС. Вечарам усіх адпусцілі, апроч Міхаіла Пашкевіча, якому інкрымінавалі арт. 23-3 КоАП «умяшальніцтва ў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі».

Нагадаем, што 7 мая судом у Смалявічах Міхаіл Пашкевіч разам з Андрэем Дзмітрыевым быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыі схода дачнікаў і жыхароў Смалявіцкага раёна супраць будаўніцтва на тэрыторыі вёсак кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна