Сёння пасля абеду паэтам усім зойме мову,
Голас з рэчы каштоўнай станецца раптам нічым.
Бо сёння надыйдзе хмара і лішнімі стануцца словы
І адлятуць разам з лісцем у сонечную далячынь.

Дажджы не бываюць сляпымі, бо лёс ёсць заўжды відушчым,
І несправядлівасць у свеце не болей за ветру цень.
Усё нармавана адсоткам кузюрак, якіх мы трушчым,
Седзячы ў альтанцы, чакаючы перамен.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна