Першы абед Марты...
...Апошні абед.
Марта Пэйн з татам.
Дзяўчынка стварыла сайт, цікавы для школьнікаў з усяго свету.
Школьныя абеды з усяго свету: Сэндай (Японія)
Школьныя абеды з усяго свету: ЗША
Школьныя абеды з усяго свету: Нанін (Кітай)
Школьныя абеды з усяго свету: Вашынгтон (ЗША)
Школьныя абеды з усяго свету: Ёкагама (Японія)
Школьныя абеды з усяго свету: Чыкага (ЗША)
Школьныя абеды з усяго свету: Тайвань
Усё пачалося з таго, што 9-гадовую жыхарку Шатландыі Марту Пэйн не задавальняла ежа ў школьнай сталоўцы. Дзяўчынка пачала фатаграфаваць школьныя абеды і змяшчаць фота ў блогу, стварыць які дапамог бацька.
Кожны здымак ацэньваўся па 10-бальнай шкале выдуманага ёй «абедамера».Марта таксама адсочвала карыснасць стравы, велічыню порцыі (колькасць кавалкаў-глыткоў), кошт абеду і нават колькасць знойдзеных валасоў (што, на шчасце, ні разу не здаралася).
Блог з фотаздымкамі «мізэрнай» ежы нечакана набыў вялікую папулярнасць.
За некалькі тыдняў яго прагледзелі 1,5 мільёна разоў. А на элекронную пошту Марты сталі прыходзіць фота школьных абедаў з усяго свету.
Сайт 9-гадовай дзяўчынкі прыцягнуў увагу сусвеных СМІ і прыхільнікаў здаровага школьнага харчавання. Папулярныя брытанскія тэлевядучыя запрасілі яе з бацькам паўдзельнічаць у сваіх кулінарных шоу.
Вядомы повар Джэймі Олівэр даслаў школьніцы сваю кнігу з подпісам «Выдатная праца! Малайчынка, рабі гэта і далей!». Олівэр выступае супраць продажу ў школах фастфуду і слодычаў. Дзякуючы яму шмат у якіх школах Брытаніі паўфабрыкаты замянілі на «здаровыя» стравы.
Аднак самае галоўнае – дзяўчынка дамаглася зменаў у школьным меню.
«Гэта здарылася сёння! У чарзе па абед нам афіцыйна паведамілі, што зараз нам дазваляецца браць столькі гародніны, садавіны і хлеба, колькі хочам»,-- паведамляе Марта ў апошнім допісе на сайце.
У Беларусі вучням пачатковых класаў дзяржава гарантуе бясплатныя сняданкі. Згодна з нарматывамі, расходы на харчаванне аднаго дзіцяці (6-10 гадоў) складаюць 8 820 рублёў (для параўнання: абеды Марты каштуюць 2 фунты стэрлінгаў, ці каля 25 тысяч рублёў).
Цікава, а што варта памяняць ці палепшыць у школьных абедах у Беларусі? Дасылайце прапановы на n[email protected] або на іншыя адрасы Рэдакцыі. Або пішыце тут у каментах.





