Сёньня 22 сакавiка, на адной з самых ажыўленых вулiц Берасьця мiнакi абаранiлi дэмакратычнага актывiста ад беспадстаўнага затрыманьня.

Прыкладна а 16‑й гадзiне на вулiцы Савецкай (раён знакамiтага гатэля‑даўгабуду) да актывiста кампанii «За Свабоду» Андрэя Шарэнды падышлi супрацоўнiкi мiлiцыi. Яны праверылi ў яго дакументы i «ласкава» запрасiлi актывiста праехаць ў Ленiнскi РАУС на той падставе, што ён, па словах мiлiцыянтаў, знешне падобны да злачынцы. Атрымаўшы адмову, мiлiцыянты пачалi цягнуць Андрэя ў машыну сiлком.

Наступнага развiцця падзеяў не чакаў нiхто: звычайныя мiнакi, а iх сабралася на месцы падзей каля 20 чалавек, абураныя паводзiнамi супрацоўнiкаў мiлiцыi, пачалi задаваць iм цалкам дарэчныя пытанi адносна законнасцi затрымання. Яны перагарадзiлi дарогу мiлiцыянтам i не дазволiлi iм пасадзiць Андрэя ў машыну.

Мiлiцыянты, якiя не чакалi такой рэакцыi, ды, вiдаць, крыху рахгубiўшыся ад шчыльнай увагi людзей, адпусцiлi хлопца, абмежаваўшыся адно запрашэннем яго ў Ленiнскi РАУС наступнага дня. Заўважым, што адпаведная позва яму ўручана не была.

dzedzich

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна