Неабходная сума пакуль не сабраная, распавяла па тэлефоне Раіса Дзянісава. Акрамя таго неабходна сабраць пэўныя дакумэнты, таму працэдура вызваленьня пад грашовы заклад пакуль зацягваецца на няпэўны час.

Сёньня спн. Дзянісава аднесла сыну перадачу. Сьледчы ўсё яшчэ не дазваляе ёй убачыцца зь Дзянісам. Даводзіцца задавольвацца яго лістамі, у якіх піша, што сядзіць у вялікай камэры на 23 чалавекі, з высокімі чатырохмэтровымі столямі. Хлопец наракае на беднасьць турэмнай бібліятэкі, але кнігі па‑ранейшаму не дазваляюць перадаваць. Ён не атрымаў пакуль ніводнага ліста з волі і нудзіцца без кантактаў зь сябрамі. Маці просіць, каб сябры напісалі хлопцу.

Пісаць трэба на адрас:

Дзянісаву Дзянісу Ўладзімеравічу
СІЗА‑2, к. 8;
вул. Гагарына
Віцебск 210026

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?