У Бакінскай крышталёвай зале адбылася рэпетыцыя другой дзясяткі паўфіналістаў.

За ёй пройдзе яшчэ адна, але ўжо для прафесійнай судзейскай калегіі, якая сёння ноччу назаве сваіх фаварытаў. Гледачы змогуць галасаваць у ноч з 24 на 25 мая.

Нумар беларускага гурту Litesound, які выступае пятым, глядзіцца на сцэне даволі эфектна. Праўда,

падчас генеральнай рэпетыцыі не абышлося без неспадзяванак: раптам перастала граць музыка, так што хлопцам прыйшлося перапыніцца
і пачаць выконваць песню зноўку. Гэта, аднак, нікога не збянтэжыла — галоўнае, каб у паўфінале усё прайшло як след.

Несумненна, падарункам для прыхільнікаў «Еўрабачання» стане вяртанне на конкурс у гэтым годзе вядомага сербскага музыкі Жэлька Ёксімавіча. У 2004 годзе Жэлька ўжо прадстаўляў Сербію і Чарнагорыю на «Еўрабачанні» і дамогся выдатнага выніку: заняў першае месца ў паўфінале і другое — у фінале шоу. У 1999 годзе Жэлька перамог на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Славянскі базар у Віцебску».

Ёксімавіч ўмее іграць на 11 музычных інструментах, у ліку якіх — фартэпіяна, ударныя, гітара, акардэон.
На «Еўрабачанні» ў Баку ён выканае песню «Каханне не забава».
Безумоўнае траплянне ў фінал «Еўрабачання-2012» музычныя крытыкі і журналісты прадказваюць прадстаўніцы Украіны — спявачцы і кампазітару Гайтане,
якая мае выдатныя вакальныя дадзеныя.
Яе бацька родам з Конга, маці — украінка.
На «Еўрабачанні-2012» Гайтана выканае гарачую кампазіцыю «Будзь маім госцем», якая ўжо стала хітом у многіх краінах СНД. На сцэну артыстка выйдзе ва ўкраінскім вянку.

Прэтэндэнт на выхад у фінал «Еўрабачання-2012» — шведская выканаўца з мараканскім каранямі Ларын. Яе конкурсная песня «Эйфарыя» стала папулярная ў Еўропе задоўга да пачатку конкурсу, а букмекеры нават адзін час былі пэўныя ў перамозе Ларын на конкурсе ў Баку. Праўда, да таго часу, пакуль яе не пацяснілі расійскія «Буранаўскія бабулі», што выявіліся даволі канкурэнтаздольнымі на музычным рынку.

У «Буранаўскіх бабуль», якія ужо сталі фіналісткамі «Еўрабачання-2012», дарэчы, адна з самых шматлікіх груп падтрымкі на конкурсе ў асобе акрэдытаваных супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі.
Ці пазмагаецца ўдмурцкі калектыў у фінале са шведскай фаварыткай Ларын, стане вядома пасля другога паўфіналу 24 мая.

Удзельнік «Еўрабачання-2012» літовец Доні Монтэл ўжо знаёмы беларускай публіцы. У свой час ён быў удзельнікам «Славянскага базару ў Віцебску» і «Новай хвалі» ў Юрмале. Монтэл браў удзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» у 2009 і 2011 гадах, але перамагчы тады не змог. Цяпер

Доні пазмагаецца за пуцёўку ў фінал «Еўрабачання» з лірычнай песняй «Каханне сляпое». Прычым на сцэну выканаўца выйдзе з завязанымі вачыма.

У другім паўфінале таксама выступяць македонкамі Каліопі («Белы і чорны»); нідэрландка Джаан Франка («Ты і я»); нарвежац іранскага паходжання Туджы («Застанься»); турак з габрэйскімі каранямі Джан Банамо («Пакахай мяне зноў»). За Мальту ў гэтым годзе праспявае Курт Калея («Тая самая ноч»), за Партугалію — Філіпа Соза («Маё жыццё»). Балгарыя вырашыла адправіць у Азербайджан Сафі Марынава («Каханне без межаў»), Славенія — Еву Бота («Я веру»); Харватыя — Ніну Бадрыч («Неба»). Грузія спадзяецца, што ў конкурсе пераможа Анры Джахадзэ («Я джокер»); Эстонія ўскладае надзеі на Ота Лепленда («Слухай»); Славакія — на Макса Джэйсана Май («Не заплюшчвай вочы»); Боснія і Герцагавіна — на Маю Сар («Я пазнаю твае крокі»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна