У школе зноў умалілі купіць два білеты на Мінск-Арэну. Гэтым разам на бальныя танцы. Білеты нятанныя, па 40 тысяч. Чаму купіў? Прасіла класная кіраўніца. Як я зразумеў, настаўнікам прыходзіцца свае грошы аддаваць, калі ніхто з вучняў не ідзе.

Таму сёлета мая дачка ўжо наведала ў Мінск-Арэне коўзанку (рэкамендавалі нават не браць з сабой канькоў, а ўзяць там напракат, але мы назвалі гэта абсурдам) і фігурнае катанне. Схадзілі б і на бальныя танцы — усё ж нешта новае — але дзяўчынка прыхварэла.

Паехаў я здаць білеты, і што вы думаеце?

Па-першае, іх у мяне не прынялі, бо здаць можна толькі за пяць дзён да мерапрыемствы (ёсць адпаведны ўказ прэзідэнта). Па-другое, іх у мяне не прынялі, бо білеты, купленыя праз Bileti.by, можна здаць толькі праз тыя самыя Білеты.бай. Па-трэцяе, іх не прынялі, бо яны былі набыты за безнаяўны разлік. А што я адкупіў іх у школе за наяўны — гэта нікога не хвалюе.

Так я і пайшоў з Мінск-Арэны з чым прыйшоў, адно што накатаў прапанову ў Кнігу скаргаў змяніць правілы здачы білетаў.

Гэта я ўзгадаў, як людзі ў каментарах у Вас на сайце раней прапаноўвалі людзям, якіх абавязваюць хадзіць на хакей ды інш., ціхенька білеты здаваць. Не выйдет, пятая колонна!

Што ў мяне ў Мінск-Арэне ўражвае, гэта гладкія, маладыя здаровыя ахоўнікі, пачкамі, на ўсіх уваходах. Нашы грошыкі працуюць!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?