Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзела па аналізе інфармацыі і прагназаванню ўзроўню забруджання Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантроля і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук,

магчыма, у сувязі са змяненнем ветру да Мінска даносіцца пах з птушкафабрык, размешчаных на паўночны ўсход ад горада ў Мінскім раёне.

«Учора позна ўвечары недзе ў 23.30 у Мінску таксама быў такі дыскамфорт, але вельмі кароткі час, — адзначыла Казярук. — Гэта сапраўды не забруджванне ад прадпрыемстваў і выкідаў аўтатранспарту». Паводле яе слоў, пах ад птушкафабрык ў наваколлях горада можа даносіцца да Мінска, калі дзьме вецер паўночных кірункаў. Гэта часам здараецца вясной ці восенню.

Казярук адзначыла, што ў цэлым цяпер у Мінску склаліся спрыяльныя ўмовы для зніжэння забруджанасці паветра: ўзмацніўся вецер, раніцай прайшоў дождж.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што

аварый і выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра сёння ў Мінску не было.
Праверка МНС па факце паведамленняў аб непрыемным паху выніку не дала.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?