Вядомы беларускі спявак Дзмітрый Калдун стане тварам найбуйнейшага вытворцы мужчынскіх касцюмаў — адкрытага акцыянернага таварыства «Камінтэрн». Пра гэта паведаміў сёння ў Гомелі журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Афончанка.

«Ужо праведзеная фотасесія з удзелам Дзмітрыя Калдуна, пачалася праца па падрыхтоўцы друкаваных выданняў.

Калекцыя касцюмаў, якую прадстаўляў спявак (пяць касцюмаў з калекцыі 2013 года), так яму спадабалася, што Дзмітрый ўсю яе выкупіў», —
распавёў Пётр Афончанка.

ААТ «Камінтэрн» ў 2012 годзе паставіць у гандлёвую сетку каля 600 тыс. адзінак швейных вырабаў, у асноўным мужчынскіх касцюмаў шасці калекцый (больш за 200 мадэляў).

Супрацоўніцтва з беларускімі спевакамі на гэтым не сканчаецца. Па словах генеральнага дырэктара,

у канцы мая ў Гомель прыедзе Руслан Аляхно, якога таксама плануюць задзейнічаць у рэкламе прадукцыі «Камінтэрна».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?