Паводле вакансій на сайце Мінгарвыканкама, заробак дворніка ў гатэлі «Мінск» — 2,7 млн рублёў. Праўда, у рэчаіснасці ён аказваецца крыху меншы.

«2 мільёны будзеце атрымоўваць. 2,7 млн напісана на сайце гарвыканкаму. Гэта налічэнні, бруднымі. Але будзе толькі 2 мільёны чыстымі. Звычайны дворнік з мяцёлкай, рыдлёўкай», — кажуць у гатэлі.

Але ўсё роўна дворнік можа зарабіць больш за ідэолага ў адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. Там адразу папярэджваюць пра мізэрныя заробкі і дадаюць, што ў ідэалагічным аддзеле надоўга не затрымліваюцца.

«Будзе 1,8 млн рублёў. Праца звязаная з мерапрыемствамі грамадска-палітычнага характару. Усе святы: 9 мая, 3 ліпеня, усе мерапрыемствы з удзелам кіраўніка дзяржавы.

Ненармаваны працоўны дзень, вельмі часта ўвечары, на выходных, заўсёды на святы. То бок нагрузкі вельмі сур’ёзныя.
Праца сама па сабе цікавая, прыстойны ўзровень зносін. Гэта не электрыкі з завода, гэта дырэктары прадпрыемстваў, грамадскія аб’яднанні».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?