Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі мае інфармацыю пра выпадкі ажыццяўлення пашпартнага кантролю расійскімі памежнікамі на расійска-беларускай мяжы, паведаміў на прэс-канферэнцыі 23 мая ў Мінску намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк.

«Мытныя органы Рэспублікі Беларусь не ажыццяўляюць пашпартны кантроль.

Разам з тым мы маем інфармацыю, што на перыядычнай аснове пагранічныя службы Расійскай Федэрацыі такія мерапрыемствы на беларуска-расійскай мяжы праводзяць»,
— сказаў намеснік старшыні ДМК.
Пры гэтым Сяргей Барысюк не змог адказаць на пытанне, з чым гэта звязана.

«Мне цяжка каментаваць дзеянні пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі», — адзначыў ён.

* * *

    Інфармацыя аб тым, што на мяжы Беларусі з Расіяй зноў сталі ажыццяўляць пашпартны кантроль, была распаўсюджаная некаторымі інтэрнэт-рэсурсамі 22 мая. Нейкія сведкі, якія перасякалі ў гэты дзень мяжу паміж Беларуссю і Расіяй, расказвалі ў інтэрнэце аб павальным пашпартным кантролі, перакрыцці дарог шлагбаўмамі. Пры гэтым не паведамлялася, хто праводзіў гэты кантроль — міліцыя ці памежнікі і на якім баку — беларускім ці расійскім.
    23 мая прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка заявіў, што ніякіх пагранічных мерапрыемстваў, якія б прадугледжвалі ўвядзенне пашпартнага кантролю на мяжы з Расіяй, не праводзілася. Паводле слоў Цішчанкі, людзі, якіх на мяжы магла закрануць праверка дакументаў, хутчэй за ўсё, сутыкнуліся з аперацыяй «Перахоп». Такія мерапрыемствы праводзяцца для вышуку, напрыклад, вінаватых у ДТЗ, якія ўцяклі з месца здарэння, для вышуку асоб, якія ўчынілі злачынствы.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?