«Ідэя адкрыцця ў Вільні беларускай карчмы, кавярні ці рэстарана не новая — гэтая ідэя свідравала нам галовы яшчэ блізу 20-25 гадоў таму», — заявіў адзін з пачынальнікаў адраджэння беларускага культурнага і грамадскага жыцця ў паваеннай Літве Валянцін Стэх.
Апроч традыцыйных беларускіх страваў, у рэстаране таксама можна пакаштаваць еўрапейскую кухню.
Ці стане рэстаран яшчэ аднім асяродкам беларускай культуры, «у якім можна было б не толькі смачна паесці, адведаць тых жа дранікаў ці верашчакі, але і паслухаць добрую музыку, пачытаць вершы ці паспяваць», пакажа час. Сёння ж бясспрэчна адно — у Вільні ўпершыню прадстаўлена беларуская кухня.
Наведаць рэстаран, які знаходзіцца па адрасе Завальная (Pylimo), 27. Усе ахвотныя змогуць ужо ў пачатку чэрвеня, а днямі прайшло ўрачыстае адкрыццё.





