Паркавая магістраль, праспект Машэрава, праспект Пераможцаў — адна з галоўных дарог Мінска. Вакол яе будуецца элітнае жыллё, непадалёку знаходзяцца і катэджы вышэйшых чыноўнікаў. Па праспекце Пераможцаў штодня едзіць прэзідэнцкі картэж, таму дарогу даглядаюць дзясяткі рабочых. Нават трава, якая расце на раздзяляльнай паласе, завозіцца з-за мяжы.


1. Аквапарк

1. Аквапарк

2. Мікрараён "Ржавец"

2. Мікрараён "Ржавец"

3."Альтэрсалюшнс"

3."Альтэрсалюшнс"

4. Нацыянальны Алімпійскі камітэт + гатэль Radisson

4. Нацыянальны Алімпійскі камітэт + гатэль Radisson

5. Новая рэзідэнцыя

5. Новая рэзідэнцыя

6. "Замак"

6. "Замак"

7. Гатэль "Вікторыя"

7. Гатэль "Вікторыя"

8. Музей ВАВ

8. Музей ВАВ

9. "Роял-Плаза"

9. "Роял-Плаза"

14. Гатэль на Нарачанскай

14. Гатэль на Нарачанскай

15. Бізнэс-цэнтр "Пакроўскі"

15. Бізнэс-цэнтр "Пакроўскі"

17. "Славянскі квартал"

17. "Славянскі квартал"

Што зможа ўбачыць госць сталіцы, калі праз некалькі гадоў зверне з МКАД на праспект Пераможцаў?

1. Аквапарк

Так і не знайшоўшы ніводнага інвестара, гарадскія ўлады пачалі будаваць першы сталічны аквапарк самастойна, рукамі «Мінскбуда» і крэдытнымі грашыма «БПС-Ашчадбанка». Агульны кошт праекта складае каля $80 мільёнаў.

Аквапарк будуецца стаханаўскімі тэмпамі. Працы не спыняюцца і ў выходныя, а часам на дапамогу прыязджае і Аляксандр Лукашэнка. Прынамсі, на красавіцкім суботніку ён клаў цэглу ў адну са сценаў аквапарку. Будаўнікам застаўся роўна год да здачы аб’екта, а першых наведвальнікаў тут чакаюць 3 ліпеня 2013 года.

2. Мікрараён Ржавец (Лебядзіны)

Тэрыторыя гэтага мікрараёна «прадавалася» двойчы. Спачатку права на будаўніцтва атрымала расійскія мільянерка Алена Батурына. Калі яе мужа Юрыя Лужкова адхілілі ад пасады мэра Масквы, Мінгарвыканкам знайшоў новага партнёра, на гэты раз — кітайскую «Бі-Ю-Сі-СІ». «Элітнае жыллё» пераўтварылася ў праект жылых высотак з кварталам катэджаў. Праўда, праз адсутнасць камунікацый ніводзін дом у Ржаўцы дагэтуль не можа быць здадзены.

3. «Альтэрсалюшнс»

Адно з падраздзяленняў «Трайпла» амаль дабудавала гіганцкі забаўляльны комплекс насупраць «Мінск-Арэны», закрыўшы ім ад праспекта элітныя дамы па вуліцы Піянерскай. Даўжыня будынка складае больш за 400 метраў, што робіць яго адным з самых доўгіх у сталіцы. Комплекс Юрыя Чыжа, які пакуль яшчэ не атрымаў гучную назву, уключыць у сябе гіпермаркет, казіно, кінатэатр, аўтасалон, фітнэс-цэнтр і рэстараны.

4. НАК + Radisson

Летась расійскі інвестар спыніў фінансаванне будоўлі, і яна замарозілася амаль на год. Аднак ініцыятыву падхапіў Мінгарвыканкам, які цяпер дабудоўвае сваімі сіламі штаб-кватэру Нацыянальнага алімпійскага камітэта і 4-зоркавы гатэль Radisson з відам з нумароў на могілкі. У лепшым выпадку аб’екты будуць здадзеныя ў 2014, аднак ужо цяпер відаць, што ён можа стаць адным з самых прыгожых будынкаў беларускай сталіцы.

5. Новая рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы

На перакапанай паркавай зоне каля Свіслачы працягваецца ўзвядзенне таямнічага комплексу з рэзідэнцыяй і будынкам для ганаровых прыёмаў. За глухой агароджай з сістэмай відэаназірання штодня круцяцца чатыры краны і працуюць дзясяткі рабочых. Пакуль ім удалося вывесці будынак на ўзровень трэцяга паверха.

6. «Замак»

Аналаг забаўляльнага комплексу ад «Альтэрсалюшнс» паўстане насупраць новай рэзідэнцыі Лукашэнкі. Вось толькі замест Юрыя Чыжа ўласнікам будзе Павел Тапузідзіс, а замест «Трайпла» адкрыецца гіпермаркет «Карона». Крама тэхнікі, рэстараны, казіно, стрыптыз-клуб — тыповы набор для буйнога гандлёвага цэнтра ў Мінску сёння.

З навінак варта ўзгадаць першую ў Мінску лядовую пляцоўку пасярод крамы. Чым яшчэ «Замак» будзе вылучацца, дык гэта інтэр’ерамі — комплекс выкананы ў выглядзе сярэднявечнай гандлёвай вуліцы.

Першы пускавы комплекс (100 тысяч кв.м) коштам $120 мільёнаў плануецца адкрыць ужо сёлета на 3 Ліпеня. Гэта будзе найбуйнейшы шопінг-мол Беларусі.

7. «Вікторыя»

Будоўля другога пускавога комплексу муніцыпальнага гатэля «Вікторыя» ідзе жвавенька. Пабудавана ўжо 10 паверхаў, палова ад запланаванага. Уласнікам будзе камунальнае прадпрыемства «Бізнэс-цэнтр «Сталіца», а працы вядуць польскія рабочыя. Агульны кошт праекта складае каля 50 мільёнаў еўра.

8. Музей ВАВ

Для ўлады гэты аб’ект другі па прыярытэтнасці пасля аквапарку. Падчас суботніка тут залівала бетон другая асоба краіны — прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Мяркуецца, што музей пераедзе з Кастрычніцкай плошчы на новую пляцоўку ў 2014. Грошы на яго будаўніцтва ідуць з бюджэту, а таксама з рахунка добраахвотна-прымусовых ахвяраванняў бе-ларусаў. Агулам жа трэба ўзяць аднекуль больш за $50 мільёнаў. Лагічны варыянт, каб будаўніцтва аплаціў інвестар, які будзе будаваць нешта на месцы старога музея, гарадскімі чыноўнікамі ўпарта не разглядаецца.

9. «Роял Плаза»

Ліванская кампанія «Рубіроз Інтэрнэшнл» сканчае будаўніцтва стаметровай офіснай вежы — каркас будынка гатовы, засталося шкленне. Ліванцы валодаюць ужо гандлёвымі цэнтрамі «Еўропа» і «Рыга», а таксама кафэ «Біблас».

Выглядае на тое, што менавіта «Роял Плаза» стане першым сапраўдным хмарачосам у Беларусі. Яе канкурэнты фактычна замарозілі сваё будаўніцтва.

10. Galleria Concept

20-павярховы гандлёвы цэнтр з гатэлем мусіць узнікнуць на месцы знесенага інтэрната БДУ. Нарвежскі інвестар гатовы ўкласці ў будаўніцтва $150 мільёнаў. Жыхары суседніх дамоў выступалі супраць будаўніцтва, але Мінгарвыканкам адстаяў праект.

Што яшчэ?

11. Прыватная школа. У элітнай навучальнай установе «Трайпла» змогуць вучыцца 400 дзяцей.

12. Аздараўляльны комплекс з офіснымі памяшканнямі будзе належыць «Заводу вінаградных вінаў «Дыёніс».

13. Жылы комплекс «Славянскі». Тры жылыя дамы і гатэль будуе расійская кампанія «Белінтэрросінвест»

14. Гатэль на Нарачанскай. 35-павярховы будынак будзе каштаваць расійскаму мільянеру Мікалаю Бурносу $120 мільёнаў.

15. Бізнэс-цэнтр «Пакроўскі». Забудоўшчык «Трэст Прамбуд».

16. Рэканструкцыя выставачнага цэнтра «Белэкспа».

17. «Славянскі квартал». Тры жылыя дамы будуе кампанія «Знешэканамбуд» на чале з былым старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Ярмошыным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?