Квартал атрымаў назву «Зялёныя Горкі» і размесціцца ў аграгарадку Сенніца. У прэс-рэлізе паведамляецца, што ў наступны панядзелак з пакупнікамі пачнуць заключаць дамовы. Абвешчаны і кошт жылля.

Да продажу прапануюцца аднапакаёўкі (агульнай плошчай 37 і 40 кв. м) па 850 даляраў за метр, а таксама двухпакаёўкі (61 кв. м) за 810 даляраў за «квадрат». Самая танная кватэра з невялікім метражом каштуе 31,4 тыс. даляраў. Продажы вядуцца праз рэалізацыю жыллёвых аблігацый.

Цяпер, праінфармавалі ў «А-100», вядуцца працы над будаўніцтвам гандлёвага цэнтра і двух жылых дамоў. Адзін з іх здадуць у першым квартале 2013 года.

Усяго ў складзе новага квартала будзе чатыры шматкватэрныя панельныя дамы (тры 10-павярховыя і адзін 19-павярховы), а таксама прадуктовы супермаркет на 2,4 тысячы квадратных метраў з паркоўкай на 70 машына-месцаў. Каля жылых дамоў прадугледжаныя гасцявыя паркоўкі на 370 машына-месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?