Беларускія ўлады і кіпрская кампанія Galleria Concept Blr Limited узгаднілі ўмовы будаўніцтва гасцінічнага комплексу ў Мінску на праспекце Пераможцаў замест інтэрната БДУ. Указ № 222, які дазваляе інвестару прыступаць да практычнай рэалізацыі праекта, быў падпісаны 7 мая 2012 года.

«Ажыццявіць ў 2012–2014 гадах рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве сучаснага шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага комплексу з гасцініцай і паркінгам па пр. Пераможцаў у Мінску, а таксама інфраструктуры, уключаючы інжынерную і транспартную, якая забяспечвае яго функцыянаванне (далей — комплекс), у тым ліку ўвод у эксплуатацыю будынка гасцініцы да 1 мая 2014 года «, — гаворыцца ў дакуменце.

Інвестыцыйная дамова паміж Galleria Concept Blr Limited і ўладамі Мінска была падпісана ў сярэдзіне верасня 2011 года. Згодна з праектам

інвестар пабудуе 7-павярховы забаўляльны комплекс (з цокальным паверхам і эксплуатаваным дахам) агульнай плошчай каля 70 тыс. кв.м з паркінгам для наведнікаў на больш чым 1350 парковачных месцаў.
10-павярховы гасцінічны комплекс агульнай плошчай прыкладна 26 тыс. кв.м будзе разлічаны на 330 нумароў і ўключаць канферэнц-залы, СПА-цэнтр.
Агульны аб’ём інвестыцый у будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ацэньваецца ў суму больш як $ 100 млн.

У рамках рэалізацыі праекта інвестару (падрадчыку) прадстаўлены шэраг падатковых і адміністрацыйных ільгот.

Цікава, што ў іншай кіпрскай дэвелаперскай кампаніі, Eastleigh trading Ltd., працавала жонка Віктара Лукашэнкі Лілія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?