У судзе Смалявіцкага раёна вечарам 7 мая адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць аднаго з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева і актывіста гэтай кампаніі Міхаіла Пашкевіча.

Іх вінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў.

Абвінавачаныя зладзілі 10 сакавіка сход дачнікаў і жыхароў Смалявіцкага раёна супраць будаўніцтва на тэрыторыі вёсак кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Суддзя Смалявіцкага раёна Алена Міснік асудзіла Андрэя Дзмітрыева і Міхаіла Пашкевіча на 10 сутак кожнага.

Нагадаем, што 12 красавіка 2012 года пасля сустрэчы старшыні Смалявіцкага райвыканкама з дачнікамі затрымала шэраг актывістаў. Сярод іх былі затрыманыя Дзмітрыеў і Пашкевіч.

Кампаніі "Гавары праўду" таксама належыць ідэя "Грамадзянскай дамовы".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?