Аб гэтым заявіў 7 мая журналістам старшы пастаянны прадстаўнік МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Марк Ален.

Марк Ален паведаміў, што 4 мая адбылося пасяджэнне выканаўчага савета дырэктараў МВФ па абмеркаванню штогадовага даклада ў рамках кансультацый па артыкулу 4 і другога постпраграмнага маніторынгу. «Выканаўчыя дырэктары выказалі глыбокую задаволенасць мерамі, прынятымі Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў і ўрадам па макрастабілізацыі ў Беларусі. Асноўная занепакоенасць была выказана ў тым, каб гэтыя меры не былі аслаблены ў бліжэйшы час адносна або паслаблення грашова-крэдытнай палітыкі, або дачаснага павелічэння заработнай платы. Пры гэтым мелася на ўвазе не павелічэнне заработнай платы ў бюджэтнай сферы, якое ідзе цяпер па ўзгодненаму плану, а дачаснае павелічэнне заработнай платы ў рэальнай эканоміцы», — сказаў ён.

Прадстаўнік МВФ адзначыў, што некаторыя дырэктары ўзнялі пытанне аб магчымасці новай праграмы Беларусі з фондам. «Былі зроблены высновы, што новая праграма магла бы быць падтрымана фондам у выпадку рэалізацыі глыбокіх структурных рэформ. І што гэта праграма структурных рэформ павінна быць шырока падтрымана на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады», — адзначыў Марк Ален.

Адказваючы на пытанне журналістаў, якія менавіта рэформы раіць МВФ правесці Беларусі і якую суму гатовы выдзеліць для гэтага, прадстаўнік фонду сказаў:

«Дачасна гаварыць пра нейкія сумы на цяперашнім этапе. Гэта будзе залежаць ад патрэб краіны і ад сітуацыі.
Што датычыцца таго, якія рэформы будуць неабходны, то гэта ў руках Беларусі. Беларусі вырашаць, якія неабходны рэформы, а не фонд павінен дыктаваць краіне, якія ёй праводзіць структурныя рэформы».

Такім чынам, цяпер перагаворы па новай праграме Беларусі з МВФ не пачаліся, удакладніў Марк Ален. «Умовай для пачатку перагавораў будзе служыць менавіта шырокая падтрымка ва ўсіх пластах дзяржаўнай улады праграмы глыбокіх структурных рэформ, — падкрэсліў ён. — Таму ніякая місія па перагаворах на гэты час не запланавана». Да канца года адбудзецца візіт супрацоўнікаў МВФ у Беларусь, але на цяперашнім этапе не плануецца, што гэта будзе місія па перагаворах, дадаў Марк Ален.

7 мая ў Савеце Міністраў Беларусі адбылася сустрэча старшага пастаяннага прадстаўніка МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Марка Алена з віцэ-прэм’ерам Беларусі Сяргеем Румасам, у час якога бакі абмеркавалі вынікі пасяджэння выканаўчага савета дырэктараў МВФ і перспектывы будучага супрацоўніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?