Мовазнаўцы не стала 4 мая. Пра гэта паведаміў даследчык літаратуры Ціхан Чарнякевіч.
Міхаіл Булахаў нарадзіўся 22 ліпеня 1919 у в. Маслакі Горацкага раёна. Выпускнік Магілёўскага педагагічнага інстытута. Удзельнік Другой сусветнай вайны.
Лінгвіст, доктар філалагічных навук, заслужаны дзеяч навук Беларусі.
Ён з’яўляецца аўтарам манаграфіі «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ-ХХ стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі», трохтомнага даследавання «Прыметнік у беларускай мове», бібліяграфічнага слоўніка «Восточнославянские языковеды», энцыклапедычнага слоўніка «Слово о полку Игореве» в литературе, искусстве, науке», пяцітомнага даследавання «Опыт исторического словаря русской лингвистической терминологии».
Кавалер ордэна Францыска Скарыны.





