Кіраўнік доўгатэрміновай місіі назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ Рыханна Секерынская заявіла, што ў цэлым паралменцкія выбары ў Арменіі прайшлі спакойна, транспарэнтна з захаваннем асноўных свабод чалавека. Гэта высокая ацэнка для постсавецкай прасторы. Арменія — краіна Усходняга Партнёрства з Еўрасаюзам, якая раней рабіла стаўку на саюз з Расіяй.
Мінулыя прэзідэнцкія выбары ў Арменіі былі азмрочаны крывавымі сутычкамі ў Ерэване. На гэты раз усё адбылося спакайней.
У Арменіі частку дэпутатаў абіраюць па прапарцыйнай сістэме, другую частку — у мажарытарных акругах.
Паводле вынікаў апрацоўкі 100% бюлетэняў, лідзіруючай палітычнай сілай застаецца кіруючая Рэспубліканская партыя Арменіі (РПА), да якой належыць і прэзідэнт Серж Саргсян. Партыя набрала 44% галасоў.У адну кааліцыю з ёй уваходзіць партыя «Квітнеючая Арменія», якая заняла другое месца з 30% галасоў.
У той жа час у парламент прайшоў апазіцыйны блок Армянскі нацыянальны кангрэс(бар’ер для выбарчых блокаў складаў 7%, для партый — 5%). Партыі «Спадчына» і «Дашнакцутюн» атрымала па 6%, партыя «Адзіная Радзіма» — 5%.экс-прэзідэнта ЛевонаТэр-Петрасяна з 7,1% галасоў
Пасля апрацоўкі вынікаў з аднамандатных акруг высветліцца, ці Рэспубліканская партыя будзе кіраваць самастойна, ці зноў утворыць вялікую ўрадавую кааліцыю.





