Як паведаміў Белстат, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая склалі 7957 млн даляраў ЗША. Гэта на 129 млн (1,6%) менш, чым 1 красавіка.

Папярэднія месяцы рэзервы патроху раслі: на 69 млн даляраў у сакавіку, на 35 млн у лютым і на 65 млн у студзені.

У складзе рэзерваў за красавік істотна знізіліся актывы ў валюце. Залаты запас амаль не змяніўся. У той жа час «іншыя актывы» выраслі 320,4 млн. даляраў ЗША (34,4%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?