Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора і паслы краін ЕС запрошаны на афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі 8 і 9 мая.
Як паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС, Майра Мора атрымала запрашэнне на 8 мая ў парламент, дзе Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, і на афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі 9 мая.
У сваю чаргу
Трэба адзначыць, што летась паслы краін ЕС і ЗША не прысутнічалі на афіцыйным святкаванні 9 мая ў сувязі з тым, што іх туды не запрасілі. Дыпламаты ўсклалі кветкі да манумента Перамогі 10 мая. МЗС Беларусі тады адмовіўся каментаваць сітуацыю.
Гэта будзе першае з’яўленне на публіцы паслоў ЕС пасля іх вяртання ў Мінск.
У канцы лютага — пачатку сакавіка яны пакінулі Беларусь пасля таго, як беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі кіраўнікам прадстаўніцтва ЕС і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. Прычынай такіх дзеянняў беларускага боку стала рашэнне Савета міністраў ЕС пашырыць санкцыі ў адносінах да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза.
Еўрапейскія паслы вярнуліся ў Мінск у сярэдзіне красавіка. Да гэтага часу з месцаў зняволення былі вызвалены два палітзняволеныя —





