Жыхары мінскага мікрараёнаУручча-2 просяць Аляксандр Лукашэнку разабрацца ў сітуацыі з высечкай сквера на вуліцы Шугаева пад будаўніцтва дамоў для супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце на яго імя, пад якім падпісаліся прыкладна 140 чалавек.
«Раніцай 2 мая, калі многія жыхары
Як адзначаюць аўтары ліста, «балюча і горка было глядзець, як амапаўцы здзекаваліся з людзей, дэманструючы сваю поўную беспакаранасць і пагарду.У скверы было выкарчавана і знішчана прыблізна сто дрэў, якія добра прыжыліся».
Паводле меркавання жыхароў, «органы ўлады ігнаруюць законныя патрабаванні і скаргі людзей». Шмат гадоў яны неаднаразова звярталіся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Мінгарвыканкам, адміністрацыю Першамайскага раёна сталіцы, Мінскі гарадскі савет і іншыя інстанцыі з просьбай надаць зялёнай зоне статус сквера і прысвоіць яму імя героя Савецкага Саюза Івана Русіянава і байцоў
«Мы прасілі іх звярнуць увагу на тое, што мікрараён перанаселены, нормы азелянення на аднаго чалавека не адпавядаюць стандартам, у дварах вецер ганяе пыл, не хапае месцаў для стаянак, у паліклініцы на прыём да ўрача даводзіцца чакаць гадзінамі. Нас ніхто не хацеў слухаць. Усе вышэйназваныя дзяржаўныя ўстановы і асобы занялі кругавую паруку, абараняючы свае чыноўніцкія інтарэсы», — падкрэсліваецца ў лісце.
«Мы звяртаемся да вас з просьбай абараніць нашы законныя правы на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і арганізаваць бяспеку пражывання. Мы просім вас садзейнічаць адмене незаконных рашэнняў па будаўніцтве на тэрыторыі зялёнай зоны двух шматпавярховых дамоў.Мы настойваем на публічным расследаванні выкладзеных фактаў грэбавання з боку службовых асоб інтарэсамі жыхароў, варварскага знішчэння зялёнай зоны, прымянення байцамі АМАП грубай сілы супраць мірных жыхароў. Мы патрабуем адстаўкі і пакарання асоб, якія прымалі рашэнне аб выкарыстанні АМАП для знішчэння зялёнай зоны і прымянення фізічнага гвалту ў дачыненні да жыхароў», — падкрэсліваецца ў звароце.
Жыхары выказваюць недавер старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку, кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёна Ігару Кудрэвічу «як кіраўнікам, якія грэбуюць законнымі інтарэсамі грамадзян, якія развязалі канфлікт і сваімі дзеяннямі, паводзінамі і стылем кіраўніцтва дыскрэдытуюць дзяржаўную ўладу», а таксама дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігнату Місурагіну і дэпутату мясцовага савета Валерыю Якуніну.
Жыхары гатовы перадаць у распараджэнне дзяржаўных органаў улады для аб’ектыўнага расследавання акты высечкі дрэў, зялёных насаджэнняў, фотаматэрыялы з месца падзей, перапіску з ведамствамі, звароты ў міліцыю і іншыя дзяржаўныя органы, подпісы больш як 4 тысяч жыхароў, якія выступаюць супраць ушчыльнення.





