Ён мае паўстаць на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Ляшчынскага побач са станцыяй метро «Кунцаўшчына».

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», гасцініца задумана як 16-павярховы будынак з выступам-стылабатам, у якім на трох узроўнях размесцяцца казіно, бар, рэстаран, канферэнц-залы, саўна, SPA-салон. Паверхі з 4-га па 13-га зоймуць нумары. Тры верхнія ўзроўні прызначаны для офісных памяшканняў. Побач з будынкам ўладкуюць адкрытую паркоўку. Будавацца аб'ект будзе за кошт чэшскіх інвестыцый. Цяпер ідзе першая стадыя праектавання - распрацоўка эскізнага праекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?