ГЦ «Сталіца», пр. Незалежнасці, павільён 411
Ст. метро Плошча Перамогі, пр. Незалежнасці, 39
+375
Плошча Незалежнасці — месца, вядомае амаль кожнаму беларусу. Знакамітая гэтая плошча не толькі снежаньскімі падзеямі
Кавярня CoffeeBox, якая месціцца на найніжэйшым узроўні гандлёвага цэнтра «Сталіца», з’яўляецца прадстаўніком тыповага і ўжо даволі звыклага праекта для Заходняй Еўропы: сціплы, але прыгожы інтэр’ер, самаабслугоўванне і наяўнасць
Што ўнутры?
Нельга сказаць, што інтэр’ер вылучаецца непаўторнасцю: лёгкія прыглушаныя колеры, недарагая мэбля, мноства фотаздымкаў на сценах — карацей кажучы, надзейны і правераны на іншых установах варыянт. Але ёсць і тое, што вылучае CoffeeBox з гэтага шэрагу — шматлікія паліцы, з якіх кожны можа ўзяць шахматы, даміно і іншыя настольныя гульні. Да кавы магчыма падабраць цікавую кнігу, якую потым нават дазволена панесці дадому (пры ўмове, што вы пакінеце ў кавярні не менш цікавую замену). Прыемна, што сусветна вядомая з’ява пад назвай
Што па цэнах?
Цэны ў CoffeeBox больш «еўрапейскія», чым «дэмакратычныя». Той выпадак, калі два гэтыя словы не ўжываюцца разам і маюць абсалютна розны сэнс.
Вось некаторыя прыклады:
Эспрэса — 10 890
Амерыкана (120 г, 240 г) -12 120, 20 260 р Латэ (200 г, 300 г, 400 г) -16 390, 18 610, 25 980.
Айс кава — 23 010
Да кавы гасцям прапануюцца розныя даволі смачныя кандытарскія вырабы ад 4 500 да 8 500 руб.
Маё меркаванне
CoffeeBox — гэта кавярня, дзе прыемна прабавіць першую палову дня. Трэба зайсці, каб паглядзець на фотавыставы, якія там часам ладзяцца, пагуляць у даміно або пачытаць «Нашу Ніву» пад кубачак смачнай кавы. Не мае сэнсу, калі вы шукаеце арыгінальнасці або «пад ціскам» эканоміі.
* * *
Зваротная сувязь з аўтарам: [email protected].





