Новая канцэпцыя жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі прадугледжвае павелічэнне ў бліжэйшыя гады аб’ёмаў будаўніцтва жылля для сацыяльна абароненых катэгорый грамадзян. Аб гэтым 16 красавіка паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін на пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
У сферы жыллёвага будаўніцтва сёння даволі шмат перакосаў. У Беларусі вельмі шмат грамадзян, зарэгістраваных у якасці тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, адзначыў
Паводле слоў
Так, удзельная вага жылля для шматдзетных сем’яў у агульным аб’ёме ўводу ўжо ў 2013 годзе дасягне 22 працэнтаў. Удзельная вага жылля для грамадзян, якія пражываюць у непрыгодным жыллі, будзе ў межах 1–1,5 працэнта, а для маладых сем’яў з двума дзецьмі — каля 20 працэнтаў у агульным аб’ёме будаўніцтва жылля. У выніку шматдзетныя сем’і атрымаюць магчымасць пабудаваць жыллё на працягу трох гадоў з моманту пастаноўкі на чаргу ў якасці тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ваеннаслужачыя — на працягу пяці гадоў, а ваеннаслужачыя, якія пражываюць у Мінску, — на працягу сямі гадоў.У той жа час будуць павялічаны аб’ёмы будаўніцтва жылля для сацыяльна абароненых катэгорый грамадзян.
Як паведаміў Анатоль Калінін, увод у Беларусі ў эксплуатацыю жылля ў першым квартале 2012 года склаў 1 млн. 345 тыс. кв.м, або 213 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Заданне выканана ўсімі рэгіёнамі і Мінскам. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 840 тыс. кв.м, або 62,5 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага ў эксплуатацыю жылля. У параўнанні з першым кварталам 2011 года павелічэнне адбылося на 17 тыс. кв.м.
Што датычыцца Брэсцкай вобласці, то, як адзначыў Анатоль Калінін, рэгіён — адзін з лепшых па будаўніцтву жылля. У
Паводле слоў Анатоля Калініна, такія высокія тэмпы будаўніцтва забяспечаны ў тым ліку за кошт індывідуальнага будаўніцтва, якое ў Мінскай і Брэсцкай абласцях цяпер дасягае 50 працэнтаў у агульным аб’ёме.
Адказваючы на пытанне, якое датычыцца магчымасці дакрэдытавання грамадзян, якія ўступілі ў ЖБСК і страцілі льготы на будаўніцтва пасля ўступлення ў сілу ўказа нумар 13, Анатоль Калінін адказаў, што пакуль урад не бачыць магчымасці выдзялення дадатковага фінансавання на гэтыя мэты.Цяпер дакрэдытавацца з улікам падаражання будаўніцтва могуць толькі грамадзяне, якія трапляюць пад дзеянне ўказа нумар 13. Усе астатнія могуць дакрэдытавацца толькі ў аб’ёме раней заключаных крэдытных дагавораў без уліку інфляцыі, росту цэн і г.д. Але гэта пытанне яшчэ не закрыта і будзе разглядацца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, растлумачыў





